Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) – палітычная партыя, якая працягвае традыцыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады (1903–1918 гг.) і Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (1918–1924 гг.).

Сацыял-дэмакратыя вырасла з адвечнай мары людзей аб свабодзе, справядлівасці і салідарнасці. За мінулыя два стагоддзі чалавечы розум распрацаваў розныя праекты грамадскіх пераўтварэнняў дзеля дасягнення гэтых ідэалаў. Не ўсе яны вытрымалі праверку часам і практыкай. Перспектыўным як вучэнне і палітычны рух паказаў сябе толькі дэмакратычны сацыялізм.

http://bsdp.org/