Беларускi камітэт салідарнасці з Украінай

Дарагія сябры! Браты і сёстры!
Мы стварылі групу ў падтрымку Беларускага камітэту салідарнасьці з Украінай, якая перажывае ў сваёй найноўшай гісторыі трагічныя і лёсавызначальныя падзеі, якія могуць змяніць не толькі геапалітычны расклад сілаў у цэнтральна - ўсходняй Еўропе, але змяніць палітычную карту нашага рэгіёну, магчыма нават, міру і як следства, паўплываць на лёс кожнага з нас.
Група створана для падтрымкі "Беларускага камiтэта салiдарнасцi з Украiнай", якi cкладаецца з прадстаўнікоў грамадскiх арганiзацый, палітычных партый, рухаў, грамадзянскiх iнiцыятыў Беларусi дзеля правядзення акцый салiдарнасцi, усебаковай дапамогi беларусаў народу Ўкраіны ў яго барацьбе за дэмакратыю, свабоду, еўрапейскiя каштоўнасцi, захаванне суверэнiтэту ды тэрытарыяльнай цэласнасці ўкраiнскай дзяржавы.
Стваральнікамі і адміністратарамі дадзенай групы з'яўляюцца грамадзяне Беларусі, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, з'яўляюцца прафесійнымі юрыстамі, палітыкамі, журналістамі, сацыёлагамі. Мы выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю ўжо самім фактам стварэння групы ў падтрымку камітэту салідарнасьці, з чаго вынікае і фармат матэрыялаў, якія будуць размяшчацца ў ёй.
Гэта значыць, што мы будзем размяшчаць матэрыялы, якія будуць інфармаваць нашых сяброў аб формах і метадах салідарнасці, перш за ўсё, грамадзян Беларусі з народам Украіны, фактах міжнароднай салідарнасці.
Мы будзем размяшчаць матэрыялы асветніцкага характару, якія распавядаюць сябрам нашай групы аб тых ці іншых фактах гісторыі, якія актыўна абмяркоўваюцца. Будуць публікавацца гістарычныя звесткі з каментарамі гісторыкаў, палітолагаў, іншых спецыялістаў .
На стужцы ў групе будуць змяшчацца таксама аналітычная інфармацыя, думкі - аналіз сітуацыі, якая адбываецца ва Украіне. Будуць прадстаўлены матэрыялы міжнароднага аналізу, экспертных ацэнак, меркаванняў вядомых палітолагаў.
Група будзе таксама выконваць праваабарончыя функцыі і рэагаваць на падзеі, што адбываюцца, ўдзелу ў іх грамадзян Беларусі і Украіны, аказваць прававую і практычную дапамогу фігурантам падзей.
На электронную скрыню BCSUkraine@gmail.com вы можаце адпраўляць свае прапановы, ідэі, ініцыятывы, фота - відэа матэрыялы або спасылкі на іх. Усе яны будуць разглядацца актывістамі нашай групы і ў выпадку, калі нейкія прапановы здадуцца рэальнымі да ўвасаблення і практычнаму ажыццяўленню, яны будуць выносіцца на абмеркаванне Камітэта.
Але перш прапануем вам азнаёміцца з ПРАВІЛАМI ГРУПЫ «БЕЛАРУСКI КАМІТЭТ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАIНАЙ» У САЦЫЯЛЬНАЙ СЕТЦЫ FACEBOOK, якія вы знойдзеце, перайшоўшы па спасылцы "Файлы".

Заклікаем вас быць актыўнымі, станавіцца ўдзельнікамі групы, запрашаць сваіх сяброў, бо дапамагаючы сёння Украіне, мы дапамагаем сабе заўтра. Хопіць нам быць купінамі ў нашым балоце, калі кожны перажывае сваю болю у адзіноце, пара праводзіць меліярацыю ўсеагульнай свядомасці і аб'ядноўвацца перад патэнцыйнай пагрозай нашай свабодзе, незалежнасці і жыцця!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! СЛАВА УКРАІНЕ! АБУДЗIСЬ РАСЕЯ!